Спадчына: Кобрынская раённая бальніца
Аўторак, 04 Чэрвень 2024 15:46
2024 год — 80 гадоў з часу заснавання ўстановы аховы здароўя «Кобрынская цэнтральная раённая бальніца» (1944)
Паводле некаторых звестак, ужо ў XVI ст. у г. Кобрыне існавала ўстанова накшалт бальніцы. Аднак першае ўпамінанне, якое датычыцца медыцыны, адносіцца да канца XVIII ст.: згодна з рэвізіяй 1792 г. у горадзе пражываў адзін лекар. У 1846 г. узнікла вайсковая часовая бальніца на 100 ложкаў. Першая гарадская бальніца на 15 ложкаў адкрыта ў 1856 г., у штаце было пяць медработнікаў.